28 лістапада 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Васільевіча Семакова (1938–2009), кандыдата біялагічных навук, навуковага супрацоўніка НП «Белавежская пушча»
Вячаслаў Васільевіч Семакоў нарадзіўся 28 лістапада 1938 г. у г. Харкаве ў сям’і служачых. Пасля школы паступіў у Харкаўскую аграрную акадэмію, якую закончыў у 1961 г. У маладосці захапляўся альпінізмам і турыстычнымі паходамі. Добра ведаў Каўказ, пабываў практычна на ўсіх значымых горных сістэмах Савецкага Саюза.
10 снежня 2021 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Георгія Георгіевіча Амельянюка (1966), кандыдата біялагічных навук, доктара юрыдычных навук, прафесара
Георгій Георгіевіч Амельянюк нарадзіўся 10 снежня 1966 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Яшчэ ў школьныя гады Георгій выяўляў цікавасць да навукова-пазнавальнай літаратуры, быў пераможцам ва ўсіх школьных алімпіядах, прызёрам гарадскіх алімпіяд па хіміі, матэматыцы і беларускай мове, з’яўляўся старшынёй вучэбнага камітэта. Юнак уваходзіў у склад зборнай горада па валейболе, займаў прызавыя месцы ў спаборніцтвах па спартыўным мнагабор’і, іграў на бас-гітары ў ансамблі «Чырвоны гваздзік». У 1983 г. Георгій закончыў СШ № 1 г. Кобрына.
25 студзеня 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Сяргеевіча Бярнацкага (1956), пісьменніка, папулярызатара навук
Анатоль Сяргеевіч Бярнацкі нарадзіўся 25 студзеня 1956 г. у вёсцы Маневічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У школьныя гады захапіўся прыродазнаўчымі навукамі, скончыў завочную двухгадовую школу юнага кібернетыка, стаў членам-карэспандэнтам Малой школьнай акадэміі навук «Искатель» (Сімферопаль). Захапляўся і літаратурнай творчасцю, пісаў вершы. Друкаваўся ў газетах «Зорька», «Піянер Беларусі», «Заря» (Брэст), «Чырвоная змена», «Знамя юности».
12 лютага 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Емяльянавіча Гайдука (1936), заолага, доктара біялагічных навук, прафесара
Васіль Емяльянавіч Гайдук нарадзіўся 12 лютага 1936 г. у вёсцы Беліца Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька служыў лесніком, у сям’і было дзевяць дзяцей, якіх гадавалі ў атмасферы дабрыні і любові, прывучалі да працы і справядлівасці.